БЕЛ Ł РУС

«Дзе вы знойдзеце ідыётаў за мяжой?»

3.02.2012 / 15:06

Бізнэсовец Юрый Чыж урэзаў праўду-матку.

На пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі футбола прагучала дзіўнае прызнанне ад аднаго з найбуйнейшых бізнесменаў краіны.

Як паведамляе «Прессбол», калі гаворка зайшла аб тым, што ФК «Партызан» у сувязі з фінансавымі цяжкасцямі не можа прайсці праверку, устаноўленую рэгламентам, гендырэктар клуба Людас Румбуціс звярнуўся да прысутных:

— Я прашу адтэрмінаваць ліцэнзаванне клуба яшчэ на два тыдні. У цяперашні час вядзецца размова з Раманавым [бізнэсмэн з Літвы — заўв. «Салідарнасці»].

Паказальнай была рэакцыя ўласніка групы кампаній «Трайпл» і менскага «Дынама» Юрыя Чыжа:

— Хто вам дасць час? Дзе вы за два тыдні знойдзеце ідыётаў за мяжой фінансаваць падобнае ў Беларусі?

І, мяркуючы па ўсім, гэта выказванне датычыцца не толькі футбола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула