БЕЛ Ł РУС

На трасе Брэст — Мінск — РФ — часовае абмежаванне хуткасці да 70-90 км/г

4.02.2012 / 10:6

На аўтамабільнай дарозе М-1/Е-30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі) з 4 лютага ўводзіцца часовае абмежаванне хуткасных рэжымаў.

Часовае абмежаванне хуткасці для легкавых і грузавых аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш чым 3,5 тоны і аўтобусаў складае не больш чым 90 км/гадз, для астатніх транспартных сродкаў — не больш чым 70 км/гадз. Абмежаванні не тычацца ўчасткаў, на якіх хуткасныя рэжымы зніжаны шляхам устаноўкі адпаведных забараняльных і інфармацыйна-указальных дарожных знакаў.

Пасля павышэння тэмпературы навакольнага паветра вышэй за мінус 10 градусаў, якая дазваляе забяспечыць эфектыўную работу супрацьгалалёдных матэрыялаў і бяспечныя ўмовы руху транспарту з павышанымі хуткаснымі рэжымамі, уведзеныя абмежаванні будуць зняты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула