Колькасць ахвяраў марозаў ва Украіне дасягнула 122 чалавек
Толькі за пятніцу памёр 21 чалавек.
Колькасць загінулых ад марозаў ва Украіне вырасла да 122 чалавек, паведамляе іх МНС са спасылкай на звесткі Мінздароўя Украіны.
Сярод 122 загінулых, 78 былі знойдзены на вуліцы, 32 — у будынках, 12 памерлі ў бальніцах.
За тыдзень са скаргамі на абмаражэнне звярнуліся больш за 2 тыс. чалавек, з іх 1 591 былі шпітазізаваныя.