БЕЛ Ł РУС

Домрачава заваявала бронзу ў гонцы пераследу

4.02.2012 / 16:0

nn.by

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заваявала бронзу 4 лютага ў гонцы пераследу на 10 км на этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене.

Яна, стартаваўшы 2-й, уступіла пераможцы гонкі Магдалене Нойнер 51,4 секунды (2 промахі) (вынік Нойнер — 30 хвілін, 31,1 секунды).

Другое месца ў расіянкі Вольгі Зайцавай (+36.5)-

Гэта дзявяты подыум Дар’і ў сезоне (3-3-3) і 28-ы ў кар’еры (6-9-13). У чацвер Домрачава выйграла срэбра ў спрынце.

***

У нядзелю, 5 лютага, у Халменколене пройдзе мас-старт.

Наступны этап Кубка свету па біятлоне адбудзецца ў фінскім Канціялахці з 10 па 12 лютага (спрынт, гонка пераследу, эстафета).

З 1 па 11 сакавіка ў нямецкім Рупольдынгу пройдзе чэмпіянат свету па біятлоне.

Апошні этап Кубка свету па біятлоне будзе праведзены ў расійскім Ханты-Мансійску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула