БЕЛ Ł РУС

Аглядальнік "Белорусов и рынка": 1,5 мільярда – гэта ж няшмат

23.02.2007 / 19:18

Запісаў Сямён Печанко

Урад А.Лукашэнкі зьвярнуўся да Расеі з просьбай аб выдзяленьні крэдыту 1,5 мільярда даляраў для захаваньня эканамічнае стабільнасьці. Чаму зьявілася такая неабходнасьць? Камэнтуе эканамічны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Уладзімер Тарасаў.

"Міністэрства фінансаў ясна патлумачыла прычыны неабходнасьці атрыманьня такога крэдыту – ліквідацыя наступстваў падаражаньня энэрганосьбітаў. Вядома, эканоміка адчула гэтае падаражаньне, бо ў бюджэт не былі ўключаныя такія выдаткі. Таму атрыманьне крэдыту на гэтыя мэты – цалкам нармальны ход, каб эканоміка магла працаваць у нармальным рэжыме, каб пазьбегнуць згортваньня важных інвэстыцыйных праектаў. Іншая рэч, як будуць расходавацца гэтыя грошы, на якія мэты. Тут, лічу, таксама ня варта лішне палохацца: запазычанасьць нашай краіны не такая ўжо й вялікая, улічваючы сусьветны вопыт".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула