БЕЛ Ł РУС

Брытанія, Іспанія, Францыя, краіны Персідскай затокі адклікаюць паслоў з Сірыі

7.02.2012 / 17:36

Шэсць краін — чальцоў Рады супрацоўніцтва дзяржаў Персідскай затокі (Саудаўская Аравія, Кувейт, ААЭ, Аман, Катар і Бахрэйн) адклікаюць сваіх паслоў з Сірыі.

У заяве Рады таксама гучыць патрабаванне да ўсіх паслоў Сірыі пакінуць гэтыя шэсць краін.

Раней Вялікабрытанія, Італія, Іспанія і Францыя абвясцілі пра адклiканне для кансультацый паслоў з Дамаска.

Тры дні таму Расія і Кітай уругі раз заблакавалі прыняцце новай рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН аб сітуацыі ў Сірыі, дзе з сакавіка мінулага года працягваюцца ўзброеныя сутыкненні паміж арміяй і апазіцыяй.

Заходнія краіны рэзка асудзілі дзеянні двух чальцоў Рады бяспекі ААН.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула