БЕЛ Ł РУС

Выбух пад Лагойскам: зруйнаваны трохпавярховік

8.02.2012 / 16:59

Сяргей Макарэвіч

абноўлена

МНС: газ. Адзін чалавек загінуў, чацвёра паранены.

Фота logoysk.info

У Лагойскім раёне сёння адбыўся выбух, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

8 лютага ў 13:45 ў МНС паступіла паведамленне пра бытавы выбух у будынку інтэрната ў вайсковай часці каля в. Малінаўка Лагойскага раёна. Будынак трохпавярховы, тры пад’езды, панэльны.

У выніку выбуху адбылося абвальванне пліт перакрыцця 2-га пад’езда, разбураныя перагародкі.

З-пад завалаў работнікамі МНС выратаваны чатыры чалавекі.

На месцы работнікі МНС і медыкі аказалі дапамогу людзям, працуюць спецыялісты псіхалагічнай службы МНС.

Як паведамілі НН у аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі Лагойскай бальніцы, да іх паступілі тры мужчыны і адна жанчына.
Двое знаходзяцца ў рэанімацыі і двое ў хірургічным аддзяленні.
У аднаго мужчыны, які пацярпеў найбольш, пры выбуху адарвала ступак, таксама атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. У жанчыны — апёкі твару.
Ва ўсіх — чэрапна-мазгавыя траўмы.

Пазней на месцы выбуху знайшлі таксама аднаго загінулага.

У МНС Лагойскага раёна найбольш верагоднай прычынай здарэння назвалі выбух газу праз парушэнне эксплуатацыі.

***

9 лютага стала вядома, што двух чалавек, якіх шпіталізавалі ўчора, перавезлі ў адну з бальніц Мінска. Жанчыну пасля аказання ёй дапамогі адпусцілі на амбулаторнае лячэнне. Яшчэ адзін мужчына застаецца ў бальніцы Лагойска. Амбулаторна, без шпіталізацыі, медыцынская дапамога аказвалася яшчэ дзесяці асобам.

Жыхароў дома, у якім адбыўся выбух, рассялілі ў санаторый «Рудня» (в. Янушковічы Лагойскага раёна).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула