БЕЛ Ł РУС

У Беларусь не пусцілі пасланца кіраўніцтва Нямеччыны

9.02.2012 / 08:49

Мінск адмовіў ва ўездзе ўпаўнаважанаму ўрада ФРГ па правах чалавека Маркусу Лёнінгу, які вёз пасланне ад Вэстэрвэле.

Пра гэта паведамілі ў нямецкім Міністэрстве замежных справаў.

«Я вельмі шкадую, што мне не рады ў Менску», — адзначыў амбудсмэн. Паводле яго, урад ФРГ, тым не менш, і далей будзе прыкладаць намаганні для ўмацавання правоў чалавека ў Беларусі.

Лёнінг, паводле МЗС, на працягу трохдзённай паездкі ў Мінск павінен быў сустрэцца з актывістамі праваабарончых арганізацый, а таксама перадаць Аляксандру Лукашэнку пасланне ад міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.

Associated Press са спасылкай на словы Лёнінга паведамляе, што ў лісце Вэстэрвэле змяшчаўся заклік да «гуманнага вырашэння» асобных крымінальных спраў, як мяркуецца, у дачыненні да палітвязняў.

Таксама Лёнінг планаваў наведаць у турме лідара «Вясны» Алеся Бяляцкага, які асуджаны на чатыры з паловай гады няволі.

Маркус Лёнінг неаднаразова выказваў падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і заклікаў неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх беларускіх палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула