БЕЛ Ł РУС

Нацбанк размясціў КТА на 3 трлн. 259,1 млрд. рублёў

9.02.2012 / 09:44

8 лютага праведзены аўкцыён па першасным размяшчэнні кароткатэрміновых аблігацый Нацыянальнага банка Беларусі ў форме аўкцыёну па абвешчанай працэнтнай стаўцы 44,98% гадавых тэрмінам на 7 дзён.

Да аўкцыёну былі дапушчаны заяўкі ад 17 удзельнікаў на агульную суму 3 трлн. 259,1 млрд. рублёў. Прынята рашэнне аб прызнанні аўкцыёну адбытым, фактычны аб’ём размяшчэння склаў 3 трлн. 259,1 млрд. рублёў.

Размяшчэнне кароткатэрміновых аблігацый Нацбанка з’яўляецца прызнаным інструментам выключэння залішняй ліквіднасці ў камерцыйных банкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула