БЕЛ Ł РУС

Чацвёрты электрацягнік для рэгіянальных ліній БЧ прыбыў са Швейцарыі

9.02.2012 / 09:46

Цяпер састаў знаходзіцца ў лакаматыўным дэпо Баранавічаў, дзе будзе праведзена яго зборка і мытнае афармленне.

Чакаецца, што ў найбліжэйшыя дні ЭПр будзе адпраўлены ў сталіцу для наладкі і перадэксплуатацыйных выпрабаванняў. Абслугоўваць і рыхтаваць яго ў рэйс будуць у маторавагонным дэпо «Мінск».

Нагадаем, 19 сакавіка 2010 года БЧ заключыла кантракт са швейцарскай кампаніяй Stadler Bussnang AG на выраб і пастаўку да канца 2012 года 10 сучасных электрацягнікоў для новага фармату пасажырскіх перавозак, шэсць з якіх прызначаныя для гарадскіх ліній, чатыры — для рэгіянальных.

Такім чынам, у Беларусь паступілі ўсе чатыры электрацягнікі для рэгіянальных ліній, прадугледжаныя кантрактам. Што да электрацягнікоў гарадскіх ліній, то тры з іх былі пастаўленыя ў краіну ў 2011 годзе і яшчэ тры паступяць у 2012 годзе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула