БЕЛ Ł РУС

Тозік: Прыватны капітал выведзе сферу культуры Беларусі ў шэраг самых прыбытковых галін эканомікі

9.02.2012 / 10:15

Прыватны капітал выведзе сферу культуры Беларусі ў шэраг самых прыбытковых галін эканомікі краіны.

Такое меркаванне выказаў на калегіі Міністэрства культуры намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік.

Актуальная на дадзены момант для сферы культуры задача — павялічыць эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў. «Для гэтага трэба больш прыцягваць прыватны капітал, прыватную ініцыятыву, аб’ядноўваць намаганні дзяржаўных органаў і прыватных арганізацый», — падкрэсліў Тозік. Дзяржава забяспечвае пастаяннае фінансаванне культуры на ўзроўні 0,8% ВУП у год. «І такі працэнт мы будзем трымаць і далей, памер дзяржпадтрымкі ў абсалютных лічбах будзе павялічвацца. Але галіна павінная яшчэ і сама зарабляць для свайго развіцця», — дадаў віцэ-прэм’ер. Для гэтага, на яго думку, у Беларусі ствараюцца ўсе ўмовы, «а калі чагосьці не хапае, то трэба ўносіць адпаведныя прапановы кіраўніку дзяржавы і ўраду, і ў першую чаргу гэта мусіць рабіць Міністэрства культуры».

На дадзены момант Мінкультуры праводзіць рэформу, скіраваную на ўдасканаленне заканадаўчай базы ў сферы культуры. Змены зведаюць нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць прынцыпы кіравання, дзяржаўнага фінансавання і стварэння канкурэнтных механізмаў развіцця культуры. Сярод найбольш значных крокаў, зробленых у 2011 годзе ў гэтым напрамку, міністр культуры Павел Латушка вылучыў увядзенне падатковых ільгот, пашырэнне магчымасцяў для выкарыстання спонсарскай дапамогі. Яшчэ адзін фактар, які дапаможа прыцягнуць у культуру прыватны капітал, — гэта стварэнне пры ўстановах культуры апякунскіх радаў. Такой магчымасцю ўжо скарысталіся Вялікі тэатр, Нацыянальны мастацкі і гістарычны музеі, Нацыянальны музей-запаведнік «Нясвіж».

Павел Латушка нагадаў, што ў 2015 годзе павінен уступіць у сілу Кодэкс аб культуры. Цяпер яго канцэпцыя вынесеная на грамадскае абмеркаванне. «Для нас прынцыпова важным будзе меркаванне рэгіёнаў пра кодэкс», — адзначыў міністр. Гэта дазволіць стварыць комплексны дакумент, які сістэмна аб’яднае дзейныя нарматыўныя прававыя акты, скароціць колькасць нормаў, паспрыяе ўкараненню ў сферу культуры інавацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула