БЕЛ Ł РУС

Экскурсія па Трактаразаводскім пасёлку Мінска з І.Сацукевічам — 11 лютага

9.02.2012 / 10:54

+ спіс іншых экскурсій у лютым-красавіку.

Трактаразаводскі пасёлак Мінска захаваў дзіўную атмасферу горада канца 1940-х-пачатку1950-х.

Экскурсія з гісторыкам Мінска Іванам Сацукевічам пачнецца 11 лютага, а 9-й гадзіне. Збор ля выхаду са ст.м. «Трактарны завод» побач з Палацам культуры МТЗ.

Далей на працягу лютага — красавіка плануюцца наступныя экскурсіі:

— «Па Траецкай Гары» (па былому Траецкаму прадмесцю).

— «Па Ляхаўцы ды Кашарах» (па былым індустрыяльна-вайскова-спартовым раёне горада).

— «Па старасвецкай Лошыцкай» (уздоўж вуліцы Карла Маркса да Гарадскога Саду).

— «Камароўка — Залатая Горка — Доўгі Брод» (падарожжа па міфічных прадмесцях).

— «Яўрэйскім шляхам» (былыя сінагогі — гісторыя Саламона Міхоэлса — Яўрэйская вуліца і могілкі — Гета — Музей гета — мемарыял «Яма»).

— «Ад Серабранкі праз Козырава на Лошыцу» (па былому Ігуменскаму тракту).

— Па настойлівых просьбах цікаўных аматараў гарадской даўніны пройдзе экскурсія «Старая Грушаўка» (чыгуначны пасёлак канца ХІХ — першай паловы ХХ ст.).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула