БЕЛ Ł РУС

У Жодзіне абрабавалі залу гульнявых аўтаматаў

9.02.2012 / 11:29

У Жодзіне ўчынены разбойны напад на залу гульнявых аўтаматаў.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, 8 лютага ў міліцыю паступіла інфармацыя аб тым, што спрацавала трывожная сігналізацыя ў зале гульнявых аўтаматаў ТДА "Росгейс". Нараду міліцыі касір сказала, што ў залу зайшоў невядомы, ударыў яе па галаве бутэлькай, выкраў 7,8 мільёна рублёў грашовай выручкі і скрыўся.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы непрацуючы раней судзімы за крадзеж 24-гадовы мясцовы жыхар. Частка скрадзенага канфіскавана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула