БЕЛ Ł РУС

Міхась Чарняўскі, Катарына Раабэ, Аліўе дэ Сальмінак — 10 лютага на Міжнароднай кніжнай выставе

10.02.2012 / 13:48

Nashaniva.com

Самыя цікавыя імпрэзы на сёння.

15.00 — 16.00. Французскі стэнд. Майстар-клас па напісанні мастацкіх тэкстаў (для студэнтаў 2–3 курсаў), праводзіць пісьменнік Аліўе дэ Сальмінак.

15.00 — 15.30. Сустрэча з гісторыкам Міхаілам Чарняўскім, прэзентацыя кнігі «Каменны век Беларусі», стэнд выдавецтва «Тэхналогія» (A 25).

18.00–19.00. Круглы стол «Падарожжа, пошук, адкрыццё» на стэндзе Францыі (D 4), з удзелам Франсуа Рака, Аліўе дэ Сальмінака і Давіда Сіра.

19.00 — Рэдактар аддзела усходнееўрапейскй літаратуры аднаго з найбуйнейшых нямецкіх выдавецтваў Suhrkamp Verlag Катарына Раабэ, а таксама беларускія літаратары, запрашаюць на адкрытую дыскусію ў галерэю «Ў». Размова будзе прысвечна перспектывам выдання беларускай літаратуры ў Нямеччыне. Адрас галерэі — пр.Незалежнасці 37а.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула