БЕЛ Ł РУС

З мінскага заапарка ўцёк бусел

10.02.2012 / 16:25

Сёння тэрыторыю мінскага заапарка пакінуў адзін з буслоў — ён вырашыў прагуляцца па праезнай часткі на вуліцы Ташкенцкай.

Бусел з’явіўся на дарозе знянацку, і кіроўцу адной з маршрутак, каб пазбегнуць аварыі, прыйшлося зрабіць круты віраж. Неўзабаве птушку вярнулі ў заапарк. «На шчасце, ніхто не пацярпеў», — дадалі ў ДАІ і адзначылі, што ў гэты час не было ажыўленага руху.

У сваю чаргу ў Мінскім заапарку растлумачылі, што буслы не сядзяць у клетках: «Яны ў нас вольна жывуць».
Акрамя таго, у заапарку адзначылі, што пасля небяспечнага шпацыру бусел не пацярпеў і пачуваецца добра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула