БЕЛ Ł РУС

У вагоне цягніка Кіеў — Мінск «забыліся» $180 000

10.02.2012 / 18:41

Nashaniva.com

Уласніка грошай так і не знайшлі.

У цягніку Кіеў — Мінск у ноч з чацвера на пятніцу супрацоўнікі Чарнігаўскай мытні і памежнікі Чарнігаўскага памежнага атрада знайшлі $180 000.

Валюта была схавана ў непрацоўным тамбуры аднаго з вагонаў

. У аддзяленні для смецця ля ўваходу ў туалет былі знойдзеныя тры скрынкі, абкручаныя скотчам. Унутры аказаліся 18 пачкаў па $10 000 у банкаўскай упакоўцы.
Усе купюры былі наміналам у $100.

Знайсці ўладальніка грашовых сродкаў пакуль не ўдалося. Праваахоўныя органы склалі пратакол агляду месца здарэння і канфіскавалі грошы. Па факце незвычайнай знаходкі праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула