БЕЛ Ł РУС

На змену метрасексуалам прыйдуць «дэндзі»

11.02.2012 / 10:50

Іх вылучаюць геданізм, індывідуалізм, прасунутасць у сферы найноўшых тэхналогій і любоў да прыроды.

Адно з вядучых агенцтваў Парыжа, якое вывучае трэнды, вызначыла, які тып мужчын прыйдзе на змену метрасэксуалам. Па меркаванні экспертаў, новы феномен, які атрымаў умоўную назву «нэадэндзі», ужо фарміруецца, і яго галоўнымі асаблівасцямі, акрамя ўласцівай метрасексуалам цязе да прыгожай адзежы, стануць геданізм, індывідуалізм, прасунутасць у сферы найноўшых тэхналогій і любоў да прыроды.

Па дадзеных агенцтва Peclers Paris,

у новую катэгорыю мужчын трапляюць маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў – пакаленне, якое вырасла ў стагоддзе інтэрнэту: «Гаворка ідзе пра мужчын, галоўнай асаблівасцю жыцця якіх стала гнуткасць».

Характэрна, што многія з іх маюць экстравагантны род дзейнасці, займаюцца музыкай, архітэктурай ці дызайнам. Эксперты адзначаюць, што густ і культурныя перавагі гэтых мужчын падобныя на «калейдаскоп», так яны моцна адрозніваюцца. Акрамя таго, «нэадэндзі», «выгадаваныя відэагульнямі», прывыклі да весялосці і хочуць атрымліваць задавальненне ад жыцця.

Што да вонкавага выгляду, у гэтым пытанні стаўленне новага тыпу мужчын да адзення, моды і касметыкі, не адрозніваецца ад поглядаў метрасэксуалаў. Як і апошнія,

яны гатовыя выдаткаваць буйную суму грошай на дарагія гарнітуры, скрабы для цела і модныя гаджэты.

Яшчэ адной асаблівасцю новага пакалення мужчын эксперты называюць самакрытычнасць і добрае пачуццё гумару.

«У пытанні адносінаў нэадэндзі выяўляюць уласцівую ім гнуткасць», – адзначаюць эксперты. – Яны не прымаюць сур'ёзных традыцыйных адносінаў, не ставяцца сур'ёзна да «межаў мужчынскага і жаночага».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула