БЕЛ Ł РУС

Купюра наміналам 200 тыс. з'явіцца 12 сакавіка

11.02.2012 / 15:32

а што б намалявалі на банкноце Вы?

З'яўленню будзе папярэднічаць прэзентацыя.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка Беларусі № 31 ад 31 студзеня 2012 года, тэкст якога апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Выпусціць у абарачэнне з 12 сакавіка 2012 банкноту Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 наміналам 200 000 рублёў», — сказана ў пастанове.

У Нацбанку растлумачылі, што, каб пазбегнуць падробак, інфармацыя, як будзе выглядаць купюра ў 200 тыс., трымаецца ў строгай таямніцы. Непасрэдна перад яе выпускам у абарачэнне Нацбанк правядзе шырокую прэзентацыю насельніцтву новай купюры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула