БЕЛ Ł РУС

Рыгор Шэрда. Канец эпохі

14.02.2012 / 08:32

Nashaniva.com

Канец эпохі. Апаўзае спешны грым,
Якім замазвалі падманы і заганы.
І што, скажыце, застаецца маладым?
Гартаць бацькоў сваіх няздзейсненыя планы?

Канец эпохі. І духоўнасць — на крыжы.
Галосіць нема (мову вырвалі, падонкі!).
Нам, маладым, наканавана з гэтым жыць.
Вялікі дзякуй «мастакам»! Разлік быў тонкі…

Канец эпохі. І ратуе толькі Бог.
Не за шалёны ганарар. Не для піяру.
І без таго, нямала слаў перасцярог.
Ды Ён заўжды абараняў Жыццё і Мару!..

Канец эпохі. Дзікіх вогнішч брудны дым
Стаў нашым небам — нізкім, вусцішным, ганебным…
Я, тым не меней, зычу сонца маладым.
Яно як шчасця першы пункт усім патрэбна…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула