БЕЛ Ł РУС

Закрыццё тралейбуснага руху па вул. Кабушкіна і Ташкенцкай зноў адкладзена

13.02.2012 / 12:20

Закрыццё тралейбуснага руху па вул. Кабушкіна і Ташкенцкай адкладзена з-за неспрыяльных умоў надвор’я, паведамілі ў «Сталічным транспарце і сувязі».

Раней паведамлялася пра часовае закрыццё тралейбуснага руху па гэтых вуліцах з 14 лютага ў сувязі з рэканструкцыяй вул. Ташкенцкай ад вул. Крупскай да вул. Убарэвіча.

«У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я дата закрыцця тралейбуснага руху па Ташкенцкай і Кабушкіна (14 лютага) пераносіцца да асобага распараджэння», — адзначылі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула