ЕП абмяркуе прымяненне смяротнай кары ў Беларусі ў святле прысуду Канавалаву і Кавалёву
16 лютага на пасяджэнні ў Страсбургу Еўрапарламент абмяркуе праблему прымянення смяротнай кары ў Беларусі, Егіпце і Японіі.
Як паведамляе прэс-служба ЕП, праблему смяротнай кары ў Беларусі еўрадэпутаты будуць абмяркоўваць у святле прыгавору Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Па выніках гадзіннага абмеркавання плануецца прыняць адпаведныя рэзалюцыі па трох названых краінах.
Нагадаем, 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў 25-гадовых Канавалава і Кавалёва вінаватымі па справе аб тэракце ў мінскім метро 11 красавіка і прыгаварыў да смяротнай кары.
Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, дзе дагэтуль прымяняецца такая мера пакарання.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула