БЕЛ Ł РУС

Фукусіма прыме адзін з матчаў моладзевага жаночага чэмпіянату свету

14.02.2012 / 16:41

Асацыяцыя футбола Японі плануе правесці адзін з матчаў чэмпіянату свету сярод жаночых моладзевых камандаў (да 20 гадоў) 2012 года ў пацярпелым ад землятрусу горадзе Фукусіма, паведамляе AP.

Па словах віцэ-прэзідэнта JFA Коза Тасімы, гульня пройдзе ў Фукусіме, калі мясцовы стадыён будзе прыведзены ў адпаведнасць са стандартамі ФІФА.

Прадстаўнікі ФІФА настойвалі на тым, каб Японія арганізавала ў гэтым раёне афіцыйны матч, выказваючы тым самым падтрымку пацярпелым падчас катастрофы ў сакавіку 2011 года.

У выніку разбуральнага землятрусу і цунамі на паўночным усходзе Японіі ў сакавіку мінулага года больш за 15 тысяч чалавек загінулі, яшчэ больш за 3 тысячы лічацца зніклымі без вестак. Катастрофа выклікала аварыю на атамнай электрастанцыі ў Фукусіме, якая прывяла да ўцечкі радыяцыі.

Чэмпіянат свету па футболе сярод моладзевых жаночых каманд пройдзе ў Японіі з 19 жніўня па 8 верасня 2012 года. Японія, прадстаўніцы якой выйгралі «дарослы» чэмпіёнскі тытул летась, упершыню прыме ў сябе жаночае сусветнае першынство.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула