БЕЛ Ł РУС

У жыроўках можа з'явіцца новы артыкул для ўладальнікаў аўтамабіляў

15.02.2012 / 15:35

«Што калі ў сям’і тры аўтамабілі? Кожнаму ўладальніку машыны давядзецца раскашэліцца».

У жыроўках на аплату камунальных паслуг можа з’явіцца новы артыкул для ўладальнікаў аўтамабіляў. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Рэентовіч 15 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай паляпшэнню якасці жыллёва-камунальных паслуг.

«Мы вынеслі прапанову ўраду і Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі аб тым, каб па месцы рэгістрацыі аўтаўладальніка ўключалася ў абавязковым парадку аплата за гасцявыя парковачныя месцы. Гэта будзе асобны радок у жыроўцы.

Што калі ў сям’і тры аўтамабілі? Кожнаму ўладальніку машыны давядзецца раскашэліцца», — сказаў Рэентовіч.

У той жа час дырэктар адзначыў, што збіранне аплаты не прадугледжвае дадатковага абуладкавання гасцявых парковачных месцаў. Праўда, і памер аплаты пакуль чыста сімвалічны. «Думаю, ён складзе тысячу-паўтары рублёў», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула