БЕЛ Ł РУС

Барадулін ужо жартуе з дактарамі

27.02.2007 / 18:38

СП

А яшчэ папрасіў прынесьці акуляры, асадку і нататнік.

Рыгору Іванавічу, які ад 22 лютага знаходзіцца ў лякарні Кіраўніцтва спраў прзыдэнта, зрабілі рэнтгенаўскі здымак, які паказаў, што лёгкія паэта пачысьцелі. У яго паменшала тэмпература. Нагадаем, што Барадулін быў шпіталізаваны з падазрэньнем на пнэўманіі.

Жонка пьсьменьніка кажа, што ў Барадуліна значна палепшаў настрой: ён ужо жартуе з дактарамі. Папрасіў прынесьці акуляры, асадку ды нататнік.

Калі стан хворага будзе паляпшацца, то праз 2-3 дні яго перавядуць у тэрапэўтычнае аддзяленьне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула