БЕЛ Ł РУС

Сын галівудскага рэжысёра Олівера Стоўна прыняў іслам у Іране

15.02.2012 / 17:11

Сын вядомага амерыканскага кінарэжысёра, трохразовага лаўрэата прэміі «Оскар» Олівера Стоўна Шон Крыстафер Стоўн прыняў іслам на тэрыторыі Ірана,

паведамляе The Telegraph.

«Прыняцце ісламу не азначае, што я адрокся ад хрысціянства ці юдаізму — рэлігій, з якімі я быў народжаны. Гэта азначае, што я прыняў прарока Мухамеда і іншых прарокаў», — заявіў Шон, бацька якога габрэй, а маці хрысціянка. Цырымонія праходзіла ў горадзе Ісфахан, трэцім па велічыні ў Іране. Шон Стоўн абраў мусульманскае імя Алі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула