БЕЛ Ł РУС

Бабруйчанка займалася прастытуцыяй пад наглядам мужа

15.02.2012 / 21:7

Аператыўнікі выявілі «хатні бардэль» праз газетную аб’яву пра масаж.

36-гадовая бабруйчанка аказвала інтымныя паслугі мужчынам проста ў сябе ў кватэры — у вольны ад афіцыйнай працы час. Пры гэтым муж ведаў пра занятак жонкі.

Міліцыянты кажуць, што падчас прыватных візітаў да матулі ў суседнім пакоі магло знаходзіцца дзіця прадпрымальных бабруйчан. Што падштурхнула жанчыну на такія заробкі не вядома. Выданне паведамляе, што «яе сям’ю не назавеш маламаёмаснай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула