БЕЛ Ł РУС

Непаўналетняга жыхара Мёраў шукаюць ад Новага года

16.02.2012 / 14:01

КМ

17-гадовы Уладзімір Драгун не вярнуўся з дыскатэкі.

Хлопец 1 студзеня каля 2 гадзін ночы пакінуў дыскатэку ў мясцовым Доме культуры, і больш яго не бачылі.

У Мёрскім РАУСе паведамілі, што версій разглядаецца некалькі, але агучваць іх пакуль рана. Крымінальная справа заведзена па артыкуле «знікненне чалавека». Пошукі не спыняюцца.

Уладзімір сёлета скончыў школу. Працаваў у ПМК цесляром. Хударлявы, кароткія цёмна-русыя валасы. На правым плячы татуіроўка — чорна-белы іерогліф, на левай кісці рукі — абстрактны малюнак. Быў апрануты ў белую байку з капюшонам, чорныя спартовыя штаны, чорныя красоўкі, цёмную майку.

Тэлефоны, па якіх можна паведаміць інфармацыю аб хлопцу: (02152) 41202, (02152) 41304, (029) 5970066.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула