БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніра ў Катары

16.02.2012 / 21:05

Яна працягнула сваю пераможную серыю сёлета, выйграўшы 14 з 14 паядынкаў.

Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты круг адзіночнага разраду на буйным тэнісным турніры ў Досе (Катар) з прызавым фондам 2 млн. 168 тыс. долараў.

У трэцім раўндзе беларуска ў двух сэтах перамагла румынку Сімону Халеп (63-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:3, 6:1. Агульны час матча — 1 гадзіна 20 хвілін.

Такім чынам, яна працягнула сваю пераможную серыю сёлета — Вікторыя выйграла 14 з 14 паядынкаў, а таксама першынствавала на Australian Open і турніры ў Сіднеі.

У чацвёртым крузе турніру ў Досе Азаранка сустрэнецца з бельгійкай Янінай Вікмаер (27).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула