БЕЛ Ł РУС

П’яны кіроўца «зрэзаў» два дрэвы ў цэнтры Мінска

17.02.2012 / 15:26

Выпадак здарыўся на праспекце Пераможцаў.

Сёння на праспекце Пераможцаў у Мінску па віне п’янага кіроўцы адбылося ДТЗ.

Аўтамабіль «Мэрсэдэс» рухаўся з боку вуліцы Няміга ў напрамку вуліцы Мельнікайтэ. У раёне будынка №7 на праспекце Пераможцаў кіроўца — хлопец 1989 г. н. — не справіўся з кіраваннем, і машына выехала за межы праезнай часткі. У выніку «Мэрсэдэс» знёс два дрэвы і атрымаў механічныя пашкоджанні. Кіроўца і пасажыр не пацярпелі.

Высветлілася, што ў крыві кіроўцы было 1,53 праміле алкаголю. Больш за тое, пасведчання кіроўцы малады чалавек не мае. Аўтамабіль належыць бацьку хлопца. У дачыненні да кіроўцы складзена два адміністрацыйныя пратаколы. За п’яную язду яму пагражае штраф у памеры ад 25 да 45 базавых велічынь (адна базавая роўная — 35 000), а за ДТЗ — ад 20 да 50. Таксама яму прыйдзецца пакрыць шкоду за зламаныя дрэвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула