БЕЛ Ł РУС

Пад Слуцкам сёння сутыкнуліся 10 аўтамабіляў

17.02.2012 / 20:19

Тры дарожна-транспартныя здарэнні, што адбыліся раніцай 17 лютага пад Слуцкам, ускладнілі рух транспарту па аўтадарозе Мінск — Мікашэвічы.

Як паведамілі ў аддзеле ДАІ Слуцкага РАУС, ДТЗ адбыліся каля 10 гадзін на 87–88 кіламетры аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы каля вёскі Лянькі. Першае — з удзелам дзвюх машын, другое — чатырох і трэцяе — дзвюх машын. Аварыі адбыліся на адлегласці 50–100 метраў адна ад адной. Пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі тэхнічныя пашкоджанні. Ступень віны ўдзельнікаў ДТЗ устанаўліваецца.

ДТЗ адбыліся ва ўмовах моцнага туману.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула