БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак зьнізіўся да 288 даляраў

28.02.2007 / 10:54

Nashaniva.com

Як паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу, сярэдні налічаны заробак работнікаў склаў 617.244 рублі.

Як паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу, сярэдні налічаны заробак работнікаў склаў 617.244 рублі. Гэта меней, чым у леташнім сьнежні (было 668.049 рублёў) і нават чым у кастрычніку (618.425). У рэальным выражэньні (з улікам росту спажывецкіх цэнаў) заробак зьменшыўся на 4,7% у параўнаньні з кастрычнікам.

У валютным эквіваленце сярэдні налічаны заробак работнікаў за студзень 2007 году зьнізіўся да 288,4 даляра ЗША.

Паволде АФН

Фота photo.bymedia.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула