БЕЛ Ł РУС

Мінская ДАІ шукае кіроўцу, які збіў пешахода і з'ехаў з месца ДТЗ

20.02.2012 / 09:46

Гэтая аварыя адбылася ў мінулы панядзелак. Стала вядома пра яе толькі цяпер.

Як выявілася, вечарам на Запарожскай плошчы ў Мінску невядомы кіроўца збіў пешахода, пасадзіў яго ў аўтамабіль і паехаў. Сваіх дадзеных меркаваны віноўнік аварыі не пакінуў, у ДАІ не звяртаўся. Цяпер яго і машыну шукаюць. Інспектары звяртаюцца да магчымых відавочцаў ДТЗ з просьбай дапамагчы высветліць ісціну.

У прэс-службе ДАІ ўдакладнілі, што аварыя адбылася каля 18.00, паводле папярэдніх дадзеных — на пешаходным пераходзе, які размешчаны на Запарожскай плошчы. Вядома, што кіроўца ехаў з боку вул. Радыяльнай.

Як паведамілі ў ДАІ,

пасля наезду ён спыніўся, пасадзіў пацярпелага ў машыну і з’ехаў. Паводле інфармацыі інспектараў, кіроўца адвёз яго дадому.
Пазней, калі выклікалі медыкаў, аказалася, што ў пешахода цяжкія траўмы — пераломы.

Відавочцаў і тых, хто можа ведаць што-небудзь пра гэтае здарэнне, просяць патэлефанаваць па гарадскіх тэлефонах у Мінску: 222-08-40, 222-08-26, 222-25-13, 222-17-17 або на спецлінію 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула