БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сёння разгледзіць план прыватызацыі на 2012 год

20.02.2012 / 09:51

«План прыватызацыі сфармаваны і будзе ўнесены ў панядзелак, 20 лютага, на разгляд кіраўніка дзяржавы», — паведаміла напярэдадні прадстаўніца Дзяржкаммаёмасці Ганна Карніевіч.

У новы план уключана 190 адкрытых акцыянерных таварыстваў, з якіх 133 плянуецца прадаць сёлета. 83 ААТ увайшлі ў новы план прыватызацыі са спісу тых прадпрыемстваў, якія не ўдалося прадаць летась.

Калі план будзе ўхвалены, продаж прадпрыемстваў пачнецца ў сярэдзіне лета. У 2012 годзе ўрад Беларусі разьлічвае атрымаць ад продажу дзяржуласнасці 2,5 мільярда даляраў.

17 лютага першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў, што афіцыйны Мінск вядзе перамовы, каб прадаць нафтаправоды.

«Усякія ідуць перамовы. Безумоўна, ёсьць розныя думкі, могуць быць розныя пакупнікі, і не толькі расейскія», — заявіў Сямашка журналістам.

«Але я думаю, што гэта пытанне часу, — заявіў Сямашка. — Гэтая труба ўжо ня новая, а нам трэба ўлічваць, што ёсьць БТС, БТС-2 і трэба думаць, як эфектыўна выкарыстоўваць наяўныя магутнасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула