БЕЛ Ł РУС

Свечка ледзь не спаліла студэнцкі інтэрнат у Мінску

20.02.2012 / 10:34

Увечары 19 лютага ў інтэрнаце Акадэміі музыкі адбыўся пажар — эвакуавана 250 чалавек.

Праз пакінутую без нагляду запаленую свечку загарэлася маёмасць у жылым пакоі блока на трэцім паверсе 9-павярховага будынка Акадэміі музыкі. Наймальнікамі блока з’яўляюцца двое грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі (1983 і 1990 гадоў нараджэння). Ратавальнікі шпіталізавалі ў бальніцу дзяўчыну 1987 года нараджэння, кітаянку, студэнтку 2-га курса магістратуры, якая нанюхалася дымам. Выратавальнікі таксама эвакуавалі жыхароў з суседніх пакояў і з вышэйшых паверхаў.

Праз 20 хвілін пасля выкліку пажарных агонь быў патушаны. У пакоі пашкоджаныя асабістыя рэчы жыхароў, шафа для захоўвання абутку, дзверы, пластыкавае пакрыццё столі ў калідоры, закураныя сцены і столь у пакоі і ў калідор на паверсе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула