Прэмія для журналістаў, што пішуць пра Беларусь: перамог аўтар Harper’s
А ў намінацыі «Грамадзянская журналістыка» прыз здабыла іспанская блогерка Анхела Эспіноса Руіс (Angela Espinosa Ruiz).
Сэм Найт беларускіх «выбараў» не забудзе. Фота solidarityby.eu.
Першы конкурс для журналістаў, што пішуць пра Беларусь арганізавала варшаўскае Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю.Фінансава конкурсу дапамагла Рада міністраў скандынаўскіх краін.
Пераможцы конкурсу сабраліся ў Варшаве 21 лютага.
Замежнікі сустрэліся з беларускімі калегамі, наведалі Еўрарадыё і тэлеканал «Белсат».
У конкурсе бралі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і аматары з розных краін свету.Па словах кіраўніцы Бюро Юліі Слуцкай, конкурс меў на мэце заахвоціць журналістаў беларускай тэматыкай і прыцягнуць увагу да нашай краіны.
Тут можна пазнаёміцца з усімі працамі, дасланымі на конкурс. Цікава пачытаць, як замежныя журналісты бачылі і ўспрымалі нашы падзеі.
Пераможцам конкурса ў намінацыі «Прафесійная журналістыка» стаў Сэм Найт (Sam Knight) з брытанскага выдання Harper’s. Другое і трэцяе месца занялі, адпаведна, Шон Уокер (Shaun Walker) з брытанскай газеты The Independent і Палёнка Фрэліх са славенскай газеты Delo.
У намінацыі «Грамадзянская журналістыка» перамагла іспанская блогерка Анхела Эспіноса Руіс (Angela Espinosa Ruiz).Прызы таксама здабылі Брэндан МакКол (Brendan McCall) з ЗША і беларус Кірыл Касцян (Kiryl Kascian).
Будзем спадзявацца, што конкурс стане традыцыйным і пашырыць кола сваіх удзельнікаў.