БЕЛ Ł РУС

«Байла марэна!» ў Палацы Рэспублікі

16.04.2012 / 12:57

ЮУ

17 красавіка Zucchero прэзентуе ў Мінску новы альбом.

Легендарны італьянец Zucchero прывозіць у Мінск новы альбом з назвай Chocabeck! («Шчоўкаць дзюбай»).

Італія — краіна вельмі музычная, аднак «рокавыя» 70-я як быццам прайшлі міма яе.
Прыгадаць рок-спевакоў з Італіі не прасцей, чым оперных спевакоў з Эквадора. Італьянскі спявак Адэльма Фарначары, больш вядомы як 
Zucchero, — ледзьве не адзінае выключэнне з правіла.

Яго творчасць спалучае ў сабе класічную італьянскую мелодыку і рытм-н-блюзавы напор, які спявак адшліфаваў у Каліфорніі.
Гэты кактэйль загучаў так, што карыфей музыкі «соўл» Рэй Чарлз змушаны быў назваць Zucchero адным з найлепшых блюзмэнаў, з якім даводзілася працаваць.

Хіты Zucchero не знікаюць з беларускіх fm-радыёстанцый. Дакладней, хіт.

Цяжка знайсці радыёслухача, які ні разу ў жыцці не чуў Baila Morena.

У кампаніі з Zucchero ігралі такія розныя людзі як Джон Лі Хукер (хто-хто, а ён ведаў, з кім працаваць), Майлз Дэвіс, Лучана Павароці, Шэрыл Кроў і Ігі Поп. Апошні, дарэчы, прыклаў руку і да новай кружэлкі Zucchero, якую спявак прэзентуе ў Мінску 17 красавіка. Гэты канцэрт — рэдкі выпадак, калі ў адной зале збяруцца і аматары італьянскай музыкі (тыя, што прыходзяць на Тота Кутунья і і Аль Бана) і аматары блюзу, і рокеры. У такой сям’і «шчоўкаць дзюбай» дакладна не давядзецца.

Праўда, квіткі каштуюць няслаба: ад 190 тысяч да мільёна рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула