БЕЛ Ł РУС

У Шэймана ордэнаў і медалёў як у Брэжнева — фота

24.02.2012 / 15:23

На кіцелі памочніка Лукашэнкі Віктара Шэймана больш за 40 ордэнаў і медалёў.

23 лютага Аляксандр Лукашэнка правёў урачысты прыём, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. На якім ён адарыў 8 палкоўнікаў генеральскімі пагонамі. На гэтыммерапрыемстве прысутнічаў шматлікі беларускі генералітэт, а таксама палкоўнікі з ліку кіраўнікоў сілавых структур краіны.

На іх фоне вельмі вылучаўся адзін чалавек — Віктар Шэйман. У вочы кідалася велізарная колькасць ордэнаў і медалёў на мундзіры названага генерал-палкоўніка. Гэтак вялікага ліку дзяржаўных узнагарод не было больш ні ў каго, заўважыў блогер d-zholik.

Прынята лічыць, што ў Брэжнева было 16 савецкіх ардэноў і 22 медалі, а таксама 52 замежныя ўзнагароды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула