БЕЛ Ł РУС

Беларусь даплаціла Расіі $2,17 мільярда мытаў у рамках Мытнага саюза

24.02.2012 / 15:26

ЯМ

Такім чынам, за 2011 год адмоўнае сальда гандлю таварамі і паслугамі з улікам мытаў склала $4,36 мільярда.

За 2011 год Беларусь пералічыла $2,175 мільярда мытаў у рамках Мытнага саюза. Гэтыя грошы краіна вяртае Расіі ўзамен на танную нафту. Дадзеныя знайшоў блогер Дзмітрый Івановіч.

Мытныя плацяжы не ўключаюцца ў статыстыку вонкавага гандлю, таму лічбы беларускага сальда не выглядаюць катастрафічна.
Але калі дадаць іх аб'ём да сальда тавараў і паслуг, атрымліваецца, што беларуская эканоміка спрацавала ў 2011 годзе на -$4,36 мільярда.
У плюсе эканоміка была толькі ў ліпені ($175 мільёнаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула