БЕЛ Ł РУС

За супрацоўніцтва з Пефціевым на Мальце могуць пасадзіць у турму на 5 гадоў

24.02.2012 / 16:35

Альбо заплаціць штраф памерам 116 тысяч еўра.

Камісія па санкцыях пры МЗС Мальты прыняла дакумент, якім уводзіць пакаранне за парушэнне ўведзенага Еўрасаюзам рэжыму санкцый супраць Беларусі: 116,47 тысяч еўра ці да 5 гадоў турэмнага зняволення.

Як адзначае партал MaltaToday, у першую чаргу такое рашэнне выклікана ўдзелам у жыцці краіны беларускага бізнэсмэна Уладзіміра Пефціева, які ўключаны Захадам у спіс неўязных, а яго кампаніі «Белтехэкспарт», «Спорт-пары» і «БТ-Камунікацыі ў чорны спіс суб’ектаў гаспадарання.

Цікавасць мальтыйскай прэсы да асобы Пефціева абумоўленая тым, што з 2005 года ён увесь час пражываў на Мальце.

У лютым 2010 гады Пефціеў атрымаў ва ўладаў Мальты дазвол на працу і дагэтуль мае пасаду дырэктара па маркетынгу мальтыйскай кампаніі Samuel International.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула