БЕЛ Ł РУС

Венесуэльскую нафту куплялі, каб палохаць Расію

25.02.2012 / 02:55

СМ

Такую выснову можна зрабіць з новай заявы Сямашкі.

Першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, які на гэтым тыдні ўжо вызначыўся шчырымі выказваннямі пра сакрэты беларускага эканамічнага цуда, 24 лютага прыадчыніў завесу яшчэ адной таямніцы.
Аказваецца, Беларусь купляла венесуэльскую і азербайджанскую нафту больш у разліку не на эфектыўнасць, а на эфектнасць гэтага кроку.

«Венесуэльская і азербайджанская нафта, якую мы куплялі, дала эфект, — цытуе Сямашку БелТА. —

Калі б не было гэтай нафты, то не было б і таго пагаднення (з Расеяй)​​, якое мы сёння маем».

Яшчэ адным станоўчым эфектам ад праекту з венесуэльскай і азербайджанскай нафтай Сямашка назваў запуск нафтаправода Адэса-Броды.

Але што той нафтаправод у параўнанні з эфектам, які зрабіла на Расію спроба Беларусі — хай і такая тэатральная — саскочыць з нафтавай іголкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула