БЕЛ Ł РУС

Нэльсан Мандэла шпіталізаваны

25.02.2012 / 15:22

У 93-гадовага палітыка -- болі ў брушной поласці.

Экс-прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла шпіталізаваны ў бальніцу Ёханесбурга.

Мандэла, якому летась споўнілася 93 гады, скардзіцца на боль у брушной поласці, яму неабходнае назіранне спецыялістаў.

Нэльсан Мандэла – першы чарнаскуры прэзідэнт ПАР. У перыяд апартэіду ён змагаўся за роўныя правы для белага і чорнага насельніцтва, за што адсядзеў у турме агулам 27 гадоў.

Мандэла займаў пасаду кіраўніка дзяржавы ад 1994 да 1999 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула