БЕЛ Ł РУС

Кыргызстан патрабуе ад Беларусі выдаць Бакіева і яго брата

25.02.2012 / 15:37

Пра гэта заявіў прэзідэнт Кыргызстана.

Кыргызстан просіць Беларусь выдаць кыргызскаму суду былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата, што кіраваў расстрэлам дэманстрантаў падчас падзей красавіка 2010 года,
сказаў прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".

"Мы просім выдаць не толькі былога прэзідэнта,

там ёсць яшчэ страшны чалавек — брат прэзідэнта, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым была дадзеная каманда страляць толькі ў галаву і ў грудзі", — сказаў Атамбаеў.

Атамбаеў не каментаваў падрабязна інфармацыю пра тое , што Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства, адзначыўшы, што "гэта права прэзідэнта Беларусі, каму даваць пашпарт".

Пасля ўцёкаў з Кыргызстана зрынуты Бакіеў жыў у Беларусі ў адной з урадавых рэзідэнцый. У пачатку лютага 2012 года СМІ паведамілі, што Бакіеў яшчэ ў 2010 годзе стаў грамадзянінам Беларусі. У беларускім МУС гэту інфармацыю не пацвердзілі і не абверглі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула