БЕЛ Ł РУС

Інтэрнэт ад «Белтэлекама» даражэе на 10%

25.02.2012 / 18:51

ЯМ

Змяняюцца кошты на безлімітныя тарыфныя планы «Дамасед».

Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» аб’явіў аб падаражанні безлітмітных тарыфных планаў на інтэрнэт. Яно адбудзецца 1 сакавіка.

Цяпер тарыфны план «Дамасед» (хуткасць прыёму/перадачы — 1024/512 Кбіт/с) будзе каштаваць 59 400 рублёў штомесяц (было — 54 000 рублёў).

«Дамасед плюс» (2048/512 Кбіт/с) — 88 000 рублёў (было 80 тысяч рублёў).

«Дамасед XXL» (3072/512 Кбіт/с) — 110 000 рублёў (было 100 тысяч рублёў).

Астатнія тарыфныя планы таксама падаражэлі на 10%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула