БЕЛ Ł РУС

Туск і Сікорскі сустрэнуцца з студэнтамі-каліноўцамі

25.02.2012 / 22:11

Зміцер Панкавец

Сустрэча запланаваная на 30 сакавіка.

Яна мае прайсці ў Варшаўскім універсітэце. Менавіта там шэсць гадоў таму была падпісаная дамова аб стварэнні стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага для беларускіх студэнтаў.

На сустрэчу запрашаюцца «каліноўцы» ўсіх набораў. Прапануецца паразмаўляць пра перспектывы і будучыню праекта.

Вядома, што з студэнтамі мусяць сустрэцца прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі і міністарка навукі і вышэйшай адукацыі Барбара Кудрыцка. З беларускага боку на спатканні будзе лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.
Праграма Каліноўскага паўстала пры дапамозе польскага ўрада ў сакавіку 2006. Яна была адказам на выключэнні з беларускіх ВНУ студэнтаў па палітычных прычынах. Каб яны не мелі страху ў выпадку выключэння застацца без адукацыі, а працягнуць вучобу ў Польшчы. Праводзілася ўжо шэсць набораў на праграму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула