БЕЛ Ł РУС

Сын Сумара стаў начальнікам Брэсцкай ДАІ

27.02.2012 / 17:18

Дагэтуль Андрэй Сумар працаваў начальнікам Камянецкага РАУС.

24 лютага на пасаду начальніка Упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама прызначаны палкоўнік міліцыі Сумар Андрэй Канстанцінавіч — сын кіраўніка Брэсцкага аблвыканкама.

У органах унутраных спраў Андрэй Сумар са жніўня 1994 года. З сакавіка 2008 года — начальнік Камянецкага РАУС. Мае дзве вышэйшыя адукацыі. Жанаты, двое дзяцей.

Раней пасаду начальніка ДАІ займаў палкоўнік міліцыі Андрэй Мяхед.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула