БЕЛ Ł РУС

ЕС увёў новыя санкцыі супраць Сірыі

27.02.2012 / 17:45

Еўрапейскі саюз абвясціў пра новыя санкцыі ў дачыненні да сірыйскага ўрада, якія вядзе лютую барацьбу з хваляваннямі ў краіне.

У прыватнасці, замарожваюцца банкаўскія рахункі і ўводзіцца забарона на ўезд у краіны Еўрасаюза ў дачыненні да яшчэ сямёх асобаў, блізкіх да прэзідэнта Башара Асада. Уведзены абмежаванні на транспартныя авіярэйсы з Сірыі, на гандаль золатам і каштоўнымі металамі.

Раней былі ўведзеныя абмежаванні на продаж Сірыі нафты і зброі.

У панядзелак Кітай заявіў, што лічыць непрымальнымі выказванні амерыканскага дзяржсакратара Хілары Клінтан аб пазіцыі КНР у дачыненні Сірыі.

У пятніцу Хілары Клінтан заявіла, што вета Расіі і Кітая на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН па Сірыі з’яўляецца абуральным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула