БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Еўрапарламента: Гэта варожы акт

28.02.2012 / 23:45

МБ

Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц выказаў шкадаванне ў сувязі з рашэннем Мінска выставіць еўрапейскіх дыпламатаў з Беларусі.

«Гэта непрапарцыйны, бескарысны і контрпрадуктыўны крок. Замест курсу на ўсё большую самаізаляцыю Менск павінен быў бы зрабіць правільны выбар для свайго народа і адкрыць шлях да дэмакратыі. Гэты крок нашкодзіць далейшым адносінам паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Я разглядаю гэта як варожы акт», — цытуе Шульца прэс-служба Еўрапарламента.

Ён таксама заклікаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула