Пасла Эрыксана адкліканне застала ў адпачынку
Пасол Швецыі Стэфан Эрыксан атрымаў навіну пра тое, што краіны Еўрасаюза адклікаюць сваіх паслоў з Беларусі, будучы ў адпачынку. Яго ў цяперашні момант няма ў Беларусі, паведамілі «Нашай Ніве» ў пасольстве Швецыі.
Пасол Эрыксан заслужыў вялікую павагу сваім дасканалым веданнем беларускай мовы і падтрымкай грамадзянскай супольнасці краіны.