БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі: Брусэль абраў шлях эскалацыі напружання

29.02.2012 / 12:28

«Нервовая рэакцыя Еўрасаюза на прапанову Беларусі аб правядзенні раунду кансультацый паслоў… сведчыць аб адным».

Нервовая рэакцыя Еўрасаюза на прапанову Беларусі аб правядзенні раунду кансультацый паслоў прадстаўніцтва ЕС у Мінску і Польшчы ў іх сталіцах сведчыць толькі аб адным — Брусэль абраў шлях эскалацыі напружання. Такую заяву зрабіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 29 лютага на брыфінгу ў Мінску.

«Гэта шлях у тупік — падкрэсліў ён. — У Брусэлі і сталіцах дзяржаў ЕС не павінны забываць, што ў дачыненні да Беларусі тактыка запалохвання не працуе На аднабаковых умовах, умовах сілавога націску нармалізацыя адносін немагчымая. Канструктыўны вынік дасць толькі годны і ўзаемапаважлівы дыялог на ўзаемапрымальнай аснове. Спадзяемся, нашы партнёры гэта зразумеюць».

* * *

Нагадаем, 28 лютага афіцыйны Мінск рэкамендаваў гэтым дыпламатам «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый». У сваю чаргу беларускія паслы ў Польшчы і пры Еўрасаюзе таксама адкліканы на радзіму для кансультацый. Такім чынам Беларусь адрэагавала на рашэнне Рады ЕС ад 27 лютага пашырыць спіс неўяздных беларускіх чыноўнікаў на 21 прозвішча.

Позна ўвечары ў аўторак у Брусэлі прайшла экстраная нарада камітэта па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі, на якім краіны ЕС прынялі рашэнне адклікаць з Мінска ўсіх паслоў краін ЕС.

Кіраўнікі еўрапейскіх дыпмісій плануюць выехаць з Беларусі сёння. Зробяць яны гэта цэнтралізавана, пакуль невядома.

Між тым беларускія ўлады пакуль не прымалі рашэння аб адкліканні сваіх паслоў з усіх краін ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула