БЕЛ Ł РУС

Сяргея Каваленку перавезлі ў турэмны шпіталь пры мінскай калоніі №1

29.02.2012 / 12:34

Сяргей, па словах жонкі, мае намер працягваць галадоўку.

Пра гэта стала вядома 29 лютага, калі Сяргея Каваленку паспрабаваў наведаць у віцебскім СІЗА бацька, Аляксандр Каваленка.

«Сказалі, што яго адвезлі ў Менск, у рэспубліканскі турэмны шпіталь, а прычыну не назвалі. Ці ў сувязі са станам здароўя, ці з іншых прычын — невядома», — сказала Алена Каваленка.

28 лютага Алена Каваленка бачылася з мужам у Віцебскім СІЗА, пасля чаго перадала ягоныя словы, што ён мае намер працягваць галадоўку, хаця ўжо страціў каля 30 кілаграмаў вагі.

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і 1 месяц за парушэнні рэжыму адбыцця пакарання пасля суда за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула